Kvietki zla from Vostraŭ skarhaŭ by Syndrom Samazvanca
Tracklist
1. | Kvietki zla | 5:24 |
Lyrics
каб мяне не знайшлі
маю два варыянты
ці насамрэч памру
ці прыкінуся мёртвым
але гэты пад'езд
надта цесны для трунаў
я самотна ляжу
затаіўшы дыханне
я выплыву на бераг
кветка расце ў рэбрах
вялікі брат мне не брат
мяне пільнуе неба
уваходзіць туман
праз разбітую шыбу
на падлогу як пыл
на мне асядае
хтосьці кінуў камень
камень стаўся ядомым
я насамрэч памёр
ці прыкінуўся мёртвым
я выплыву на бераг
кветка расце ў рэбрах
вялікі брат мне не брат
мяне пільнуе неба
Credits
from Vostraŭ skarhaŭ,
released January 12, 2023